Застанься. Ноч у чэрвені плыве
Да досвітку сляпым, кароткім шляхам.
Давай прысядзем моўчкі на траве,
Што прарасла пад неба зорным дахам.
Тваіх вачэй блакітных вадаём
Хвалююча нагадвае аб мэце:
Пачуць твой смех, што льецца ручаём,
Як быццам тое першы цуд у свеце.
Дазволь крануць мне хвалі валасоў,
Адчуць іх водар - мяты і палыну.
Хай спыніць час сваіх шалёных псоў,
Каля старога кінутага млыну.
Там, дзе каханне дыхае скрозь час,
Дзе праз лістоту ліпы бачны месяц -
Там сябра-чэрвень павянчае нас
Не на адно жыццё - на цэлых дзесяць.
23.06.2013
Сапраўдная паэзія!
Сапраўдная паэзія!
Расцем!!!)))
Расцем!!!)))