Заціхла. Думаю: чаму? Няўжо табе не падабаюсь? Адкрыю прыгажосць таму, Хто сэрцам чуе, як я маюсь.
Я твая мова, ганарысь! Дык не, адвернешся, крыўдуеш… Каб я не знікла, памалісь. Бо сам сябе ты хутка згубіш…