Затухаюць касьцельныя сьвечкі.
Час ісьці - я хачу быць з Табою.
Там, за крок, непагасныя спрэчкі -
Я ж к Табе сваё сэрца ўзьнёс.
Так патрэбна Твая мне пяшчота
Ў час калі прабываю з журбою,
Ў час калі непакоіць самота
І не хваліцца посьпехам лёс.
Для Мяне ж Твая радасьць - усьмешкай,
А Твой сум, як пякучай сьлязою,
Твой жа крок - мне адзінаю сьцежкай
Праз жыцьцё да Цябе, да нябёс...
Прыгожы верш, але чамуж
Прыгожы верш, але чамуж Сярожка ты не пішаш болей?