Завіруха, завіруха
Закружыла над зямлёю.
Над табой і нада мною
Танец злых і добрых духаў.
Зніклі фарбы, зніклі гукі –
Уладарыць завіруха.
І са страсцю, і са скрухай
Зачаруе сваім рухам.
І адкуль ў ёй столькі сілы?
І адкуль ў ёй столькі страсці?
Не згубіцца б нам, мой мілы!
У завею не прапасці…
У віхурным карагодзе
Разлучыць нас хоча вецер,
І шукае ён нагоды…
Завіруха ў белым свеце!
Пралятаюць, пралятаюць
Над зямлёю завірухі.
Над табой і нада мною
Танец злых і добрых духаў.