Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

пейзаж

Сярэдняя: 3.9 (57 галасоў)

Завіруха, завіруха
Закружыла над зямлёю.
Над табой і нада мною
Танец злых і добрых духаў.

Зніклі фарбы, зніклі гукі –
Уладарыць завіруха.
І са страсцю, і са скрухай
Зачаруе сваім рухам.

І адкуль ў ёй столькі сілы?
І адкуль ў ёй столькі страсці?
Не згубіцца б нам, мой мілы!
У завею не прапасці…

У віхурным карагодзе
Разлучыць нас хоча вецер,
І шукае ён нагоды…
Завіруха ў белым свеце!

Пралятаюць, пралятаюць
Над зямлёю завірухі.
Над табой і нада мною
Танец злых і добрых духаў.



Сярэдняя: 4 (17 галасоў)

Замалёўка. Мяжа. Паміж восенню і зімой.

Насупіў вечар сумотна бровы,
Навіс, як прЫвід, над лесам змрок.
Ужо два тыдні прайшло з Пакровы
І не чуваць стракатні сарок.

Сустрэла восень зімУ-сястрыцу.
Ідуць упОруч, як мае быць.
Аблюбавалі садок сініцы
І дзень хутчэй і хутчэй бяжыць.

На небе чорным ніводнай зоркі.
Пад капялюшамі ліхтароў
Лятаюць роем нібыта зёлкі,
Нібыта пчолы ля пчаляроў.

Сняжок не першы. Парламентарый.
Ды і марозік - не навінА.
За ноч зямліцы адбеляць тварык
І знікнуць раніцай, з-за відна.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017
Свидетельство о публикации №117120210119