На здымку чацьвёра. Стаяць і чакаюць,
Над хлопцам у яме, малоцячым штосць,
Які там высока кавадлу ўздымае,
І бесперапынна працуе чагосць.
А побач, навокал ніводнай травінкі.
Нідзе не прылегчы – бетон і камень.
І толькі ў далечы, у голых галінках
Адное маленькае дрэўца расце.
Вось так і будуюць адную краіну.
Адзін штосць малоціць, калоціць, дзяўбе,
А ўсе паглядаць, шкадуючы сілы.
І рушыцца ж нешта, кудысць, пакрысе.
Там будзе ад часу усё ў каменнях.
Дакладна і роўна. Ніякіх раслін.
Не будзе і розных лірычных памкненняў.
Адно толькі дрэва... І творца адзін.
Чаго ж мы стаім? Няўжо заблукалі
На гэтай будоўлі, сярод камянёў?
Няўжо, нават сэрцы, і ты камянямі?
«Пупышкі» і «зерня», я вам распавёў!
Таму ж, хто ў яме, патрэбна не слова,
Бо не зразумелае будзе яно.
Ужо ш зараўняны грамадства і мова.
Або зруйнаваны?
Або прарасло?