Згубіла фразу, нібы свет –
І не магу знайсці і ўспомніць.
Уцёк, сарваўшыся, сюжэт,
Растала стрыманая споведзь.
Яна не вырвецца цяпер
Бадзягай- ветрыкам на волю.
І мой невыказаны верш
Ужо не выспее ніколі.
Радкамі ўслых не прагучыць,
Не застанецца на паперы.
Мне б тую фразу прыручыць,
Ды мітусня закрыла дзверы…
18.11.2010