Назіраць я жадаю заўсёды,
Як стварае Пярун навальніцу,
Як вясна адраджае прыроду,
Як вада ад праменяў іскрыцца.
Я хачу слухаць спевы аўсянкі,
Бачыць ззянне заранкі да ўсхода,
Як па травах гуляюць жарлянкі
Пад аховай спрадвечнага Рода.
Вечна ведаць жадаю пра тое,
Як ствараюцца зоркі на небе,
Поле як зарастае пустое,
Як зямліца жыццё дае хлебу.
Я жадаю, каб вораг ніколі
Не прыйшоў да радзімых прастораў,
Не пазбавіў зямлю нашу волі,
Не змяніў асаблівы наш нораў.
Я жадаю сваёй Бацькаўшчыне
Красаваць пад праменямі сонца,
Каб жанчын баранілі мужчыны
З дапамогай Багоў-абаронцаў.
Благодарю!!!
Благодарю!!!