Адыходзячы на працу
Мне сказала маці:
-Спачатку у печы выпалі,
А скончыўшы паліць
Ты чыста грады выпалі
І не забудзь паліць.
А потым узяўшы шыла
Сабе я тапкі шыла
І укалола палец, цяпер яго лячу,
Затым на рэчку я лячу,
а у рэчцы акуні
І дразнюць :-Пальчык акуні. 1995 г.