Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жоўтай восені сумны звон...

Сярэдняя: 4.6 (24 галасоў)

Жоўтай восені сумны звон
Зноў паціху трывожыць сэрца.
Неба шэрага парасон
Зрэдку промнямі усміхнецца.

Нетаропка, нібы пастух,
Вецер лісце дарогай гоніць.
Патапталі расісты луг
Туманоў белагрывыя коні.

Цёплым водарам спелых стагоў
Шчэ зямля да ранку сагрэта —
Журавы напомнілі зноў,
Што зямля пасталела за лета.

Так сталеем, пэўна, і мы,
Толькі з розніцаю адною,
Што не можам, як журавы,
Зноў вярнуцца з новай вясною.



Я выбрала эпиграфам да

Я выбрала эпиграфам да сачынення! Добра!

Алена Іванаўна!

Алена Іванаўна!

Мой лепшы настаўник, мой сябра!

Выдатны чалавек, які мне заўседы дапамагаў і словам і справай!

С павагай да Вас, Руслан.

Прабачце, Руслан, але вы

Прабачце, Руслан, але вы памыліліся : Алена Вітальеўна!