Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жырафы

Сярэдняя: 4.6 (15 галасоў)

Засталося па кроплі на кожнага з нас..
Небагата… Жалкую, што я – гэта я.
Без сумлення бы жыць… Не магу; дык твая
Гэта кропля, якую пакінуў мне час.
Не хачу,каб меня называлі дурным..
Што такое бясконцасць? Ці варта хварэць,
Не шкадуючы сіл, за людей; разумець,
Што, калі прыйдзе ноч..застанешся адзін?
Рыцар праўды ці воін зямнога святла?
Ты забыўся! Не тое стагоддзе цяпер,
Калі гонар, павага заўжды бралі верх..
Сёння новы стандарт, перажыткаў няма.
Як няма і любові такой, як раней…
Ты хутчэй спіш з усімі, ніж толькі з адной,
На рахунках мільёны, але з галавой
Часам вецер сябруе. Што будзе далей?..
І яна вольным птахам шукае прыгод,
Засынае пад ранак на ложках чужых..
На мярэжы сусветнага руху я жыў…
Ды ніяк не магу зразумець столькі год:
Хто са мной размаўляе…Дзяўчына ці звер?
Скрозь каты, пекінэсы, наўкол галіафы…
Я наклею ў пашпарце фотку жырафы,
І няхай з глузду з’едзе міліцыянэр!



Мяне, Лiрык, мяне...

Мяне, Лiрык, мяне...

Гэта банальная апіска. Вялікі

Гэта банальная апіска. Вялікі дзякуй за Вашу ўважлівасць.

Жыве Беларусь!!!)))

Жыве Беларусь!!!)))

Мяне, Лiык, мяне...

Мяне, Лiык, мяне...