…А здаецца, толькі ўчора
Шумна веяла вясна,
Зазывала на вячоркі
Ды трымала дапазна.
І яшчэ зусім нядаўна
Лета сонечна цвіло,
Так пяшчотна, так сапраўдна
Па каханні нас нясло.
Ночкай зорнай, песняй звонкай
Напаўнялася душа,
І гучалі думак гронкі,
Нібы светлая імша.
Адыйшоў духмяны водар
Запаволеных крыніц,
Ціхім плачам непагода
Змыла сполах зараніц.
А лістота сцеле коўдру –
Лета бабіна прыйшло.
І на скроні восень шчодра
Сыпле срэбнае святло…
І былыя летуценні
Немагчыма зноўку звіць…
Што жыццё? Адно імгненне! –
Праляцела – не злавіць…
Шаноўная Зінаіда, стаўлю
Шаноўная Зінаіда, стаўлю вышэйшы бал. Уцэлым цудоўна.
Адно што прапаную звярнуць увагу на радок "І гучалі думак гронкі". Думкі наогул ці ГУЧАЦЬ? "Гронкі" для рыфмы, а калі гэта заўважаецца чытачом, то не зусім важна. Калі ўсё-такі пакідаць гэта слова, ці не было б лепей "І віліся думак гронкі"?
Поспехаў вам.
Дзякуй, я памыслю, магчыма
Дзякуй, я памыслю, магчыма сапраўды - "віліся", і па гучанню, і па сэнсу-лепей. Дзякуй, за выдатную аднаку і за пажаданне.