Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыві!..Беларусь! ці Арнаментам.. надпіс.

Сярэдняя: 4.9 (16 галасоў)

(навет-роздум)

Мой бацька і дзед - беларусы!
І я - беларускай крыві…
Ткуць кросны льняныя абрусы -
Арнаментам надпіс - "Жыві!..
Шануй сінявокую маці,
Сваю дарагую зямлю,
Дзе косы плятуць сенажаці,
І ветрык цалуе раллю...
Любуйся!..Ёй ў розным убранні -
У зімовым сняжку-кажушку,
У вясеннім, з квяток, сарафане,
У летнім, з азёр, ланцужку,
У асеннім атласным кафтане -
Усе хвілі і дні напралёт...
Любі!..Калі нават настане
У душах усіх галалёд…
Цані яе!..Не адракайся!..
Ні чым не заменіш свой кут!
І дзе б ты ні быў, а вяртайся!
Спакой знойдзеш, толькі, ты тут!"
-----
Вось так я чытала, па-свойму,
Узоры, што ткуцца з расы,
Дзе ніткі збягаюцца ў поймы,
Расплюшчваюць вочы лясы…
Багацце не ў скарбніцах, у твары,
Дзяцей Белакрылай Русі
Не возьмуць ніякія чары,
Калі яе не прадасі!..



Вельмi добра! Кранула

Вельмi добра! Кранула

Дзякуй Вам, Ірына!

Дзякуй Вам, Ірына!