Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыжа

Яшчэ не ацэнена

Жыжа
Памяці 33 жыхароў в. Брады,
спаленых фашыстамі ў 1944 годзе
Жыжа пальчыкі кусае,
Жыжа пальчыкі пячэ.
Маці доньку павучае.
Ціха гутарка цячэ.

Донька слухае, не плача.
Хто той Жыжа, дзе жыве?
Вунь агонь у печы скача,
Цёплы дух па хаце ідзе.

Можа Жыжа гэта бацька,
Што працуе кавалём?
Можа гэта брацік Хведзька?
Ён кусае часта днём.

Заўтра зноў спытае ў маці.
Каб хутчэй той дзень настаў!
Заўтра вораг быў у хаце.
Заўтра тут агонь палаў.

Ой, пячэ мне Жыжа ручкі!
Ой, мне дыхаць не дае!
Ён такі нядобры злючка,
Есць ён пальчыкі мае. ..

Нам даруй, даруй, дзяўчынка,
Што згарэла ты жывой.
У нашай памяці іскрынка
Сагравае вобраз твой.