I
Iшоў мядзведзiк па ляску
Пашукаць сабе мядку.
А зязюля на суку
Гаманiла: «Ку-ку-ку».
М: «Што дарэмна час марнуеш,
На суку сабе кукуеш?
Лепш прынесла б мне мядку,
А я i сам магу «ку-ку».
На галiнку ён залез.
I спявае на ўвесь лес:
«Ку-ку-ку, ку-ку-ку,
Прынясiце мне мядку».
Ваўчаня бяжыць па лесе,
А Мiхась спявае песню.
В: «Вось пятрушка ды цыбуля,
Што за дзiўная зязюля?
У яе i нос кiрпаты,
Цi мядзведзь гэта касматы?»
Воўка кажа Мiхаську:
«Ты зусiм, мядзведзь, «ку-ку»?
Цi на сонцы перагрэўся?
Ну куды ж твой розум дзеўся?»
М: «Слухай, Воўка-шэры бок,
Лепш прынёс бы мне мядок.
А пакуль ты прынясеш,
Я павыю на ўвесь лес».
Вожык шэранькi паўзе,
На калючках грыб нясе.
М: «Што яшчэ ты, вожык, можаш, як грыбоў прынесцi?
Адказаў мядзведзю вожык: «Я магу iх з'есцi.»
М: «Слухай ты, Калючка-Коля,
Я не еў грыбоў нiколi.
Усе чапляй мне iх на бок,
Сам нясi-ка мне мядок».
Зайка ̶ пупачкай хвасток
Пад кустамi скок ды скок.
М: «Слухай ты, касое вока,
Тут да мёду недалёка.
Прынясi мне мёду скрынку,
Паскачу я сам хвiлiнку».
Пазбiралiся ўсе зверы паглядзець
Як з розуму сышоў мядзведзь.
То ён вые, то кукуе,
То паскача, патанцуе.
То грыбы на бок чапляе,
З птушанятамi гуляе.
«Мiхась, слухай, - кажа Дзiк, -
Можа ты ступiў на цвiк?
Можа ты паеў паганак?
Цi прачнуўся вельмi рана?
З'еў бы смачных жалудоў
I пайшлi б ужо дамоў.
У бярлозе цёпла, цiха.
Ты паслухай сябра Дзiка.
Твае дзетачкi таўсматы
Цэлы дзень чакаюць тату.
Твая жонка цётка Мар'я
За цябе перажывае».
«Iшоў бы ты ў Новы Бор», -
Кажа вельмi спраўны тхор.
I чытае манiфест,
Каб мядзведзь пакiнуў лес.
Мiхась злез, пайшоў дадому,
Не патрэбны ён нiкому.
Толькi перайшоў раку,
Стаў iзноў крычаць: «Ку-ку».
II
Пайшоў Мiхась у Новы Бор…
Знакамiты стаў акцёр.
Яго носяць на руках.
Мёд прыносяць у збанах.
Яго прызналi i ў ляску:
Ёсць цяпер музей «Ку-ку»,
На галiне помнiк ставяць,
Яго творчасць ўсiх цiкавiць.
Кожны дзень экскурсаводы
Турыстаў водзяць карагоды:
«Тут ён жыў, тут спаў, тут еў,
На галiне песнi пеў».
«Мы мядзведзя шанавалi
Мёд камбайнамi збiралi.
Сам пайшоў ён у Новы Бор», -
Цiха, цiха кажа тхор.
I пытае Насарог:
«Чаго ж ён ад вас уцёк?
Калi вы яго любiлi,
Мёдзiк вуллямi насiлi?»
I пачулi ад сарок:
«Каб любiлi ̶ дык не ўцёк…»
Р.S. На цябе наставяць зброю,
А ты будзь самiм сабою.