Спяць у хаце. Знічка- зорка
Дагарае думкай горкай.
Каганец сляпы капціць,
Дождж за шыбаю шуміць.
Ляцяць хмары над зямлёю
Клён стаіць счарнеўшы ў полі.
Уноч галосяць ля ракі
Злыя зданні, як ваўкі.
Спяць у хаце. Лета сніцца
Водар сена, поля, быццам
Так лагодна грэе сонца
Дзетак мокрыя далонцы.
Песня родная пральецца ,
Можа гэта усе здаецца?
Каганец сляпы капціць
Дождж за шыбаю шуміць.
Спяць у хаце .....
...И обратился я ,и увидел
...И обратился я ,и увидел под солнцем,что не проворным достается успешный бег,и не храбрым-победа,не мудрым-хлеб,и не у разумных богатство,и не искусным-благорасположение,но время и случай для всех них.Беларусы яшчэ цябе не зразумелi,шкада але твае усе наперадзе!!!
Спадабаўся верш. Асабліва
Спадабаўся верш. Асабліва кранула:
"...быццам
Так лагодна грэе сонца
Дзетак мокрыя далонцы".
Уявіла карцінку, намаляваную ў вершы. Дзякуй.
Прыемна вельмi,калi верш
Прыемна вельмi,калi верш чытаецца щчырым сэрцам. Вы ж гэта i зрабiлi,Святлана! Вялiкi Вам ДЗЯКУЙ!!!!
На мой погляд, паэзія павінна
На мой погляд, паэзія павінна быць заўсёды звонкай, пявучай, шчырай і празрыстай, менавіта такой як гэты цудоўны твор, які кранае глыбокай задушэўнасцю, чысцінёй, праўдзівасцю выказаных пачуццяў.
Гэты верш мне не толькі спадабаўся, ён мяне ўразіў, бо тут Словы злучаюцца паміж сабой такім чынам, што ўтвараюць непаўторнае гучанне нашай роднай мовы.
Вялікі дзякуй аўтару і пажаданне далей ствараць свае паэтычныя шэдэўры.
Мне таксама ен вельмi
Мне таксама ен вельмi спадабауся! Напiсау i шчыра усмiхнууся, так i пабрэбна быць! Aсаблiва калi верш чытаюць дзеткi. I ВАМ IРЫНА Вялiкi ДЗЯКУЙ за прызнанне "Знiчкi".