(Тэкст песні)
(Прысвячаецца роднай Зэльвеншчыне
і вёсцы Залацеева)
Нямала год жыву я ў сталіцы,
У Мінску ёсць і праца, і сям'я,
Але начамі вельмі часта сніцца,
Кліча дамоў радзімая зямля…
І зноў - на захад! Еду я дадому,
Вакол гасцінца - жоўтыя палі,
Як прывітанне госцю дарагому
Яны каўрамі рапса зацвілі…
Пяе матор, як жаваранкі ў полі,
З'язджаю я з Дзяржынскае гары -
І адчуванне птушкі ў прыволлі -
На крылах мар нясуць мяне вятры.
"У добры шлях!"- шапоча алімпійка.
Мільгаюць кадры аграгарадкоў,
Рака Зяльвянка ўецца, нібы змейка,
І бацька Нёман выйшаў з берагоў .
І вось на шыльдзе надпіс "Азярніца",
А, там - да Зэльві і - рукой падаць,
Люстэркам ззяе возера вадзіца
І трэба крыху скорасць паніжаць,
Каб упісАцца ў паварот направа,
Затым налева, дАлей - па прамой,
Дзе Залацеева зіхціць яскрава,
Там тармазну, вярнуўшыся дамоў...
Выдатны верш!!!
Выдатны верш!!!
Вельмi знаёмыя пачуццi...
Вельмi знаёмыя пачуццi...
Прекрасное стихотворение!!!
Прекрасное стихотворение!!! Наверное каждому из нас, часто снится родительский дом и это прекрасно.
Прекрасное стихотворение!!!
Прекрасное стихотворение!!! Замечательно,когда люди помнят свои корни, и есть дом куда можно вернуться.
Вялікі дзякуй Вам! Паважаны
Вялікі дзякуй Вам! Паважаны чытач..за водгук і ўвагу да маіх вершаў..
З павагай, Людміла.