Зноў сумуеш, сябра мілы мой:
Вочы апусьціў — і твар журыцца.
Кружыць сьвет нясталасьцю сваёй —
І няма табе дзе прыхіліцца.
Колькі ты прайшоў ужо дарог,
Колькі страціў сіл, і колькі планаў
Лёс зьмяніць, бы чараўнік той, змог,
Колькі здрад спаткаў ты і падманаў.
Так жадаў ты шчасьце даганяць:
Бегчы, крочыць — тое ж уцякае.
Крыж з плячэй хацелася так зьняць,
Сэрца ж кажа: Бог цябе чакае.
Нас чакаюць! Дай сваю далонь —
Разам пойдзем віхрам на сустрэчу.
Што нам дождж, і што для нас агонь —
З Богам пераможам страх, пустэчу.
Духоўныя патрэбы - гэта крыж,
Духоўныя патрэбы - гэта крыж, які здымаць не хочацца, калі яны знаходзяць задавальненне!
Дзякуй. Цудоуны верш.
Дзякуй. Цудоуны верш.