Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зноў пахавае вечар золкі...

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Зноў пахавае вечар золкі
Празрыстасць сініх вод
І цішінёй заплачуць зоркі,
Імкнучысь у млечны небасход…

За кропляй кропля – дождж слязіцца
І тонуць дрэвы ў бары,
Ледзь чутна восень па зямлі імчыцца,
Хавая у прымерак сляды...

Пакой нябёсаў сыпле срэбрам,
У ноч апрануты шляхі…
І адыходзіць з ціхім ветрам
У ранак цемразі спачын…

У цішыні падол святлее,
Зноў запылае небакрай…
І толькі халадок навее
Апошні ўздых ад зорных зграй...