Зорка... і зноўку - зорка...
Шляха Млечнага крок...
Крок нікуды... у морак...
Ў бездань... Ў глыбокі змрок...
Крок... і яшчэ - чуточак...
Божа, дапамажы -
Ледзяны бочажочак,
Кабы рук не злажыць...
Як зачарпнуць вадзіцы,
Не расплёскаць, дай Бог?..
Погляд ласкавы з крыніцы
Зор ад палонкі - да ног
свецяцца... зноўку свецяцца -
Зорных вачэй Сусвет!..
Кроплямі свет ліецца,
Снежных зор дыямент...
вельмі прыгожа
вельмі прыгожа