Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зварот

Сярэдняя: 4.2 (68 галасоў)
Меднастволы, як вылiты, высiцца бор,
Зацвiтае на ўзлессi блакiтны чабор,
Заглядзелася сонца ў люстра азёр, –
             Гэта ты, мая Беларусь!

Сiнi ранак. Дзяўчына збiраецца жаць,
На плячы маладзiк – серабрысты серп,
А наўкол налiўныя сады ляжаць,
Бурштыновыя яблыкi ў расе, –
             Гэты ты, мая Беларусь!

Я нямала прайшоў за вайну дарог,
А цябе такой непаўторнай збярог…
Бой мацнее!
Я хутка к табе прыйду,
Да грудзей набалелых тваiх прыпаду,
Пакланюся лясам i палеткам шырокiм.
Толькi цяжка праходзiць апошнiя крокi
         Да цябе, мая Беларусь!

Толькi страшна мне думаць пра тую хвiлiну,
Калi гляну ў вочы я роднай краiне.
Буду хату шукаць, – а знайду руiны,
Буду мацi гукаць, – адгукнецца магiла
На пагосце старым пад вярбою пахiлай.

Што ж, якой ты нi будзеш – i ноччу, i раннем,
Я пазнаю цябе, я не здраджу табе.
Перанесла ты гора i катаваннi
I зрабiлася мне даражэй i радней.

Асушу твае слёзы,
Залячу твае раны,
Кожны лiст твой распраўлю рукою старанна.
Насаджу каля вёсак сады маладыя,
Каб ты вечна цвiла
I ў шчасцi расла,
	Дарагая мая Беларусь!


Одной строчки не хватает:

Одной строчки не хватает: "Паднiму з папялiщау твае гарады я, насаджу каля вёсак сады маладыя..." Помню ещё из школы.

пРЫГОЖЫ ТВОР...

пРЫГОЖЫ ТВОР...