Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зварот да крытыкаў

Сярэдняя: 4.8 (8 галасоў)

Дык зразумейце ж вы жыццё паэта!
I не шукайце хітрасці ў яго.
Яго душа раскрыта перад светам
I свеціцца, як вечнасці агонь.

К таму агню пагрэцца ўсе імкнуцца...
Няроўны толькі той агонь для ўсіх:
Адны — чамусь раптоўна апякуцца...
А іншыя — сагрэюцца на міг.

Паэт жыве усё жыццё надзеяй
I, як дзівак, яе шукае след, —
Таму такі няўрымсны між людзей ён...
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Якім, хацелі б вы, каб быў паэт?



ПАРАСОН Навошта людзям

ПАРАСОН

Навошта людзям парасон?
Вада нябёсаў ці не чыста?
Чаго дасягнем мы мыццём?
А катаваць ці урачяста?

Не прымушаюць прарастаць!
Забараняюць адхіляцца
Ад мары нечым кіраваць!
Каб Вам жывымі заставацца!

Франак Нырка