Дык зразумейце ж вы жыццё паэта!
I не шукайце хітрасці ў яго.
Яго душа раскрыта перад светам
I свеціцца, як вечнасці агонь.
К таму агню пагрэцца ўсе імкнуцца...
Няроўны толькі той агонь для ўсіх:
Адны — чамусь раптоўна апякуцца...
А іншыя — сагрэюцца на міг.
Паэт жыве усё жыццё надзеяй
I, як дзівак, яе шукае след, —
Таму такі няўрымсны між людзей ён...
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Якім, хацелі б вы, каб быў паэт?