А Зямля ляціць сабе, плыве ў Сусвеце:
- Пра што гэта там шабуршаць тыя Каці і Пеці
на свеце?
А Зямля плыве і плыве па Арбіце:
- Пра што яшчэ там спрачаюцца тыя Косці і Віці
За вухам?..
У вушах пацяруха…
Старэю… лянота мне…
А Сонца глядзіць на гэта ўсё і ўсміхаецца:
- З чаго гэта там Зямля мая так распаляецца?
А Млечны Шлях сваім вокам мядзведжым жмурыцца:
- Ну, чаму маё Сонейка стала хмурыцца?..
І панеслася, паплыло пытаннем у Цэнтр Светабудовы:
- Што за праблемы на перыферыі,
і чаму яны там мітусяцца так бесталкова?..
вось, і плывём мы ўсе разам з
вось, і плывём мы ўсе разам з Зямлёй,
толькі куды? Не адкажа ніхто...
мы жывём і ня ведаем, што мы
мы жывём і ня ведаем,
што мы і дзе.
і ці шчасныя мы,
ці ў вялікай бядзе?
а зямля ляціць сабе і
а зямля ляціць сабе і ляціць,
і сама ці ведае куды?
Напэўна, ведае, гэта мы ня ведаем.
Задумайцеся корыху, хто мы і
Задумайцеся корыху, хто мы і дз мы
вельмі цікавая плынь
вельмі цікавая плынь
так і ляціць, і ляціць, і
так і ляціць, і ляціць, і ляціць,
а куды прыляціць? і шо там рабіць?