А Зямля ляціць сабе, плыве ў Сусвеце:
  - Пра што гэта там шабуршаць тыя Каці і Пеці
    на свеце?
А Зямля плыве і плыве па Арбіце:
   - Пра што яшчэ там спрачаюцца тыя Косці і Віці
      За вухам?..
      У вушах пацяруха…
      Старэю… лянота мне…
А Сонца глядзіць на гэта ўсё і ўсміхаецца:
     - З чаго гэта там Зямля мая так распаляецца?
А Млечны Шлях сваім вокам мядзведжым жмурыцца:
      - Ну, чаму маё Сонейка стала хмурыцца?..
І панеслася, паплыло пытаннем у Цэнтр Светабудовы:
      - Што за праблемы на перыферыі,
         і чаму яны там мітусяцца так бесталкова?..