Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ззялі зоркі

Сярэдняя: 4.7 (15 галасоў)

Зоркі ў небе ярка ззялі,
Нібы кропкі-ліхтары,
Бегла ў рэчаньцы спрадвечнай
Вада ціха, як у руччы,
Мы зачараваныя глядзелі,
Як хістаецца адбітак месяца ўначы.
Ліўся срэбны свет на твары,
Думкі нашыя прагнаўшы ад зямлі...
Ціха, моўчкі назіралі...
Нам размовы лішнімі былі,
Бо спявалі пра каханне сэрцы нашы ,
струнамі кіруючы душы...
Ціха, моўчкі назіралі...
Грала музыка ў душы,
Мы з табой тады яшчэ не зналі -
Мала засталося да зары...