Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

небяспека

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Што такое верагоднасць?
Верагодна – спрабаваць.
Мабыць гэтак будзе годна?
А калі ні даць, ні ўзяць?

Калі ўвогул невядомы
Густ, карыснасць і любоў?
Каштаваўшы толькі словы,
Пачастуйце мовай сноў.

Вы не ведаеце мову?
Вера – гэта не пра Вас?
Годна – гэта невядома?
Вера годная ўвесь час!

Рухавік жыцця – надзея!
Будзем годнымі і мы!
Праз гады і праз падзеі,
Мы, нягодныя заўжды.

Нам патрэбна толькі лепей.
Нам істотна паляпшаць,
Аглядаючы, як здзекі
Тое, што нам пакідаць.

Прыпыніць як гэта племя
З даўніны не ведаў бог.
Карай? Дарам? Ненадзейна!
Рускі мат яму на рот!