Калі на вуліцы слота,
А на душы маркота,
Адчыняй дзверы для цноты
І хай у музыцы зазвініць…
І растае час сумоты
Па-за межамі гэтага Свету,
У падсвядомасьці зорнага Неба,
Вечнасьці і цішыні…
Альбо можаш выйсці на ганак,
Атуліўшы сябе за плечы ,
І зірнуўшы на золкі ранак,
Паспяшацца да роднай печы…
І наліўшы кубачак кавы,
Там сумоту сваю распусьціць…
І няма лепшага ранку,
Пабудзіўшы сябе на світанку…
Хто сказаў, што маркоціцца дрэнна?
Той не скажа, што ўсё афігенна…