Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

растанне

Сярэдняя: 4.2 (14 галасоў)

Калі я дапішу апошні верш
І духам узнімуся над зямлёй,
Я палячу туды,
Дзе ты
Жывеш,
Каб стрэцца і развітацца з табой.

Крану цябе праменьчыкам святла,
Аблокамі пяшчоты атулю,
Каб нават і без слоў
Ты зноў
Магла
Пачуць мае нячутнае “Люблю!”

Калі ж мяне паклічуць – і збягу
адсюль у іншы свет – у небыццё,
Я буду і адтуль,
Пакуль
Змагу,
Ахоўваць, берагчы твае жыццё.

А ў дзень твайго скідання ланцугоў,
Калі ты станеш дымкай трапяткой,
Цябе сустрэну я,
Мая
Любоў,
Каб болей не развітвацца з табой…

21.05.2011



Яшчэ не ацэнена

Мокра, цёмна, халодна.
Ёй неабходна
Бегчы.
Легчы б
Пад тое зорнае
Цяжкае неба горада.
Голадна.
Вялізнымі ашалелымі
З'есці яго вачыма.
Гэта немагчыма -
Быць да таго адурэлымі!

Уткніся яму ў плячо.
Дыхай вільготнымі змрокамі.
Чырвоными жаркімі
Шчокамі
Да сэрца яго
Прыхініся.
"Маўчы. Тры хвіліны засталася…"
І кропка.
Заслона.
І скончана.

Сэрца закрыла.
Схавалася.
Ужо перабольшана.

Хавацца за песні,
За вершы.
За іх яе можна забіці.
Ён не апошні, не першы.
Не пытайце яе.
Не судзіце.