Не губляйце сілу духу
Ў час няласкавы, ліхі!
Ёсць і ў злЫбядзе прадуха,
Што ратуе ад тугі!
Засумуецца спрасонку –
Не журыцеся дарма:
Ўпадабляйцеся дзіцёнку –
У яго нуды няма.
Павяртайцеся да сонца!
Усміхайцеся дажджу!
І ў будзённасці бясконца
Упрыгожвайце душу!
Адклікайцеся на спевы,
Што заводзяць салаўі –
Ім даволі шатаў дрэва
І зярнятак на зямлі.
Так і вы часцей у неба
Падымайце погляд свой:
Не адзіным толькі хлебам,
Не адзінай галавой…
Пазабудзьце пра “шчамлёткі”
І пра слова “не стае”,
Перагледзьце ўсе “ахвоткі”
І магчымасці свае.
Удыхайце пахі лета,
Услаўляйце прыгажосць…
І на лузе ў моры кветак
Абвясціце: "Шчасце ёсць!"
31.03.2011