Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

таямніца

Сярэдняя: 3.9 (7 галасоў)

Глядзіш на мяне, нібы пытаеш,
Нібы пытанне задаеш,
А я адказваць не паспяваю,
І моцным позіркам ты б'еш.

У адчае сціснутыя вусны
Усё хочуць штосьці пракрычаць,
Але глухая я, не чую
І нема словы твае гучаць.

І мужны твар, і рысы тыя
Жадаюць штосьці ўсё спытаць,
Але жывыя! Мы жывыя!
І я не знаю, што казаць...

Але што гэта? Ці я мару?
Пачуўся голас з-пад зямлі:
"Гэй, ты, жывая,
Хутчэй да мене падыйдзі!

Усё спытаць цябе жадаю:
Нясвіжскі замак наш стаіць?
А склеп, дзе я адпачываю
Аб тайнах нашых ён маўчыць?

Як я кахала, —
Мае вусны ўсё хочуць, хочуць пракрычаць. —
Пакуль яго не пахавала
Ён дзетак не паспеў забраць.

Ты аб маёй няшчаснай долі
(Даўно хачу цябе спытаць)
Ты памаліся ў касцёле —
Хай супакоіцца душа".

Музеезнаўца мне казала:
"Дзяўчынка, хутка адыдзі!"
Выява раптам эамаўчала
І голас знік, як з-пад зямлі.

Выява больш не размаўляла.
Не чуцен голас з-пад зямлі.
Вачыма толькі ўсё пытала —
Вачыма я ёй адказала:
"Усё зраблю, як абяцала,
Пакуль жывая на зямлі!"