Ноч ідзе пакрысе,
Пах палыну нясе,
Адзінокая дрэва,
Дождж ідзе па траве.
Чую водар у краіне ,
Маці мілай , Літве!
Ехаў усьцешаны рыцар,
па пякучай расе,
Ехаў шляхціч дадому,
пакрысе, па расе,
Не шукаючы скону ў чужой старане,
Ён аддаў доўг Радзіме,
І ішоў да Цябе,
Ён ішоў па ўзлесках –узнёслы,
Дома дыхаў духмяным паветрам,
Бачыў маці старую і бацьку,
Бачыў любую жонку і Янку- моцны будзе хлапец!
І усьцешаны ,дома! Я ішоў пакрысе…
Ціхі стрэл маскавітаў і ляжу Я ў расе.
7 жніўня 2011 не друкаваўся