Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Арэк Гуздзельскі

Сярэдняя: 3.2 (5 галасоў)

- Куды ідзеш Ты, ў транты апрануты
З вялікім болем ў стомленых вачох?
- Іду па здзекі,гвалты ды пакуты,
Ды крыж драўляны цягну на плячох.

- Нашто ідзеш? -
Каб даць святло надзеяў,
Каб прытуліць бацькоўскім сэрцам іх,
Каб абгарнуць сабой у час завеяў,
Ня даць у крыўду ім сыноў сваіх.

Пастаўлю крыж – хай зноў мяне крыжуюць,
Я,бачыш,сам цвікі падрыхтаваў…
Бо мой народ пад бізуном “гартуюць”,
А ен даруе ўсім,хто “гартаваў”…



Сярэдняя: 4.5 (11 галасоў)

Я ціхі,ціхі беларус
То з плугам ў полі,то з касою.
І мой бялёханькі абрус
Крывавай ззяе паласою.

Я шчыры,шчыры беларус
Гляджу наўкол сумленным вокам,
І моўчкі гнуся пад прымус,
І веру – Шчасце недалёка.

Я сціплы,сціплы беларус –
Мне шмат ня трэба у далоні,
Тыкеле б ежа мела густ,
Ды былі падкаваны коні.

Бяздапаможны беларус...
І ў маёй святой старонцы,
Хоць КДБ тут ёсць і МУС,
Няма,пакуль што,абаронцы…



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Дакраніцесь да Роднай прыроды.
Запаліце Святога агню.
Дайце Родную Мову Народу,
Тую,што ў сваім Сэрцы храню.

Дайце жыць у Свабоднай краіне,
Дайце шчыра каго пакахаць.
І,салодкія вусны дзяўчыне,
Дайце сумам,мальбой цалаваць.

Дайце крыж свой пранесці Свабоды.
Дайце моцу упаўшы,устаць.
І Свабодную Мову Народу
Дайце зорачкай з неба дастаць!



Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Ты вытрымаеш,родная зямля,
Як непагадзь вытрымлівае хата.
Пазнала Ты і князя і круля,
Пазнала і гвалтоўніка і ката.

Ты вытрымаеш грукат навальніц
І тое,што з чыёй-та злой нагоды
Па жылах Тваіх лекавых крыніц
Даўно бягуць атручаныя воды.

Ты вытрымаеш спёку і мароз
І, нават калі душу рве ад здзекаў,
Ніхто з іх не убачыць Тваіх слёз,
Як і ніхто не бачыў іх ад веку.

Паўстанеш,нібы сфінкс той,з усяго.
Якую б лёс не рыхтаваў прыгоду.
Не вытрымаеш толькі аднаго -
Калі Цябе няма дзеля народу…