Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Базыль Мялешка

ад імя паэта

Я, Васіль (Базыль) Дзьмітрыевіч Мялешка, нарадзіўся 1 студзеня 1990 году ў Менску. Хоць мае бацькі паважаюць беларускую мову, я рос там, дзе яна не ўжывалася. Не лічу вартым крыўдзіцца на іх, бо яны жадалі й жадаюць мне лепшага, як могуць. Мне інстынктыўна было вельмі цікава слухаць казкі ці нейкія апавяданьні на нашай мове яшчэ ў пачатковай школе. Мог з задавальненьнем чуць, як па-беларуску размаўляе настаўнік у старшай школе на вуроках “бел. мовы” ці “бел. літа”, зрэдку на “гіст. бел.” Тады было відавочна: яны мелі змус працаваць як скажа праверка.

Я вельмі адчувальны чалавек. Калі заканчваў 10-ую клясу (2007) быў у актыўным пошуку самога сябе. Меў крытычны сьветапогляд, пачаў шукаць і адшукваць “крыніцы” няпраўды, хлусьні, дурасьці, што тварыліся дай творацца вакол. Штось атрымоўвалася, штось не, але мяне раптам асяніла што я магу нараджаць беларускія вершы. Так я адчуў што магу.
Потым толькі па чуцьці (2008), ня ведаючы дасканала мовы, пачаў пісаць, запісваць. Мне хацелася па сапраўднаму сябе выявіць у клясычным вершаскладаньні, але таксама ня ўсё атрымлівалася. Ня ведаў як гэта правільна робіцца.

Перад 2009 годам і ў пачатку яго займаўся зь Людмілай Мікалаеўнай Дзіцэвіч (і ня толькі), дзе ў працэсе падрыхтоўкі да паступленьня ў БДУ навучаўся і “сваёй справе”. Вось мае апошнія вынікі. Зараз я - студэнт факультэта ДУКСТ спэцыяльнасьці “дызайн прадметна-прасторавага асяродзьдзя”.



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Глянь на неба, што моўчкі пяе,
Моўчкі кліча ў абдымкі свае,
Асабліва ў цёплыя дні,
Там дзесь сонца хавае вагні.

Там зьяўляецца зьніч нечакана,
Утварае сузор’і ў спатканьні
З морам зорак, што дробна мігцяць,
Як блакіту ўжо не відаць.

Пах кастра ці кастрыцы ў паветры
Не бярэ з нас грашовых манэтаў
За сваю непаўторную моц,
Яе дорыць бясконца ноч.

Не палохае ветрык трывогай,
Гоніць хмару паціху дарогай,
Дзе дзівосы шматлікія ёсьць,
Каб усім падарыць прыгажосьць…