|
Галіна Несцяровіч
Беларусі
Мая любая краіна!
Мая Белая, Белая Русь!
Дзе б ні спаткала ліхая часіна,
Заужды да цябе прытулюсь.
Не ведаю, што есць на свеце каштоуней,
Чым на роднай старонцы рэкі, палі і лясы.
Народ тут зычлівы, працоуны,
і у летку цвітуць верасы.
Розных красотау нямала
Есць на маей беларускай зямлі.
Я ж ад душы пажадаю,
Шчасліва, народ мой, жыві.
Жадаю, каб быу ты упэунен,
У будучым дзетак, унукау сваіх.
Каб не давялося ніколі,
ім шчасця шукаць у краінах чужых.
Беларусь, я цябе называю
Любай Радзімай сваей.
Я шчыра табе пажадаю,
С кожным годам мацней, харашэй.
Божы дар.
Ля родных аселіц,
У глубінцы Палесся,
Дяучо вырастала,
Як кветка у лесе.
Цябе сонейка грэла,
Вятрынкі кахалі,
На рэчцы Гарыні
На хвалях люлялі.
Пачуцце да прыроды,
і любоу да зямлі,
Ты тады атрымала
і нясла праз гады.
Кожны шорах лісточкау,
Ты зайжды адчуваеш.
і зямельку, як маці,
Ты так даглядаеш.
Адчуваць наваколле
Не кожны так зможа,
Дар сапраудны, дзяучына,
Дау табе Божа.
Адгулялі снежныя мяцелі,
і зусім не страшны нам ужо мароз.
Нам вясна прыносіць светлыя надзеі,
Напауняе сокам усе ствалы бяроз.
Выглянулі узгоркі з белае пасцелі,
С кожным днем глыбее сінява нябес.
Белыя пралескі весела паселі,
Стау такім чароуным і прыгожым лес.
Птушкі з выраю у небе,
Дамоу на радзіму ляцяць.
і зноу салауі так чароуна,
Песні нам будуць спяваць.
Як воблакам белым, пушыстым
Закутае хутка сады.
Запахам бэза душыстым,
Зусім зачаруешся ты.
Вясна – гэта час перезвонау.
Вясна – гэта светлая радасць жыцця.
Калі сонцу не шкода зямлі пацалункау.
Вясна – гэта час, калі зацвітае зямля.
Жураулі на зімоуку ляцяць.
З заміраннем сэрца гляджу я у неба,
Дзе клінам ляцяць жураулі,
Есць у свеце такая прымета,
Што хутка ранкам прыйдуць маразы.
Доуга ім я глядзела услед,
Як разам з ветрам ляцяць яны у даль.
Побач галінкай махалі бярозкі,
Накінуушы восені шаль.
Пусцее вакол наваколле,
Розны птах паляцеу зімаваць.
А хтосці ад роднай старонкі,
Пачау на чужбіне шчасця шукаць.
і такая на сэрцы сумота,
Як восенню у небе ляцяць жураулі.
Яшчэ горш агарнае сумота,
На чужбіну калі… ад”язджаюць сыны.
Пашукаць хочуць шчасця і долі,
Што калісці убачылі у сне.
Але ж зразумела… ніколі,
Не забудуць аб роднай зямле.
З незажываючай ранай на сэрцы,
Будуць яны успамінаць,
Як на Радзіме, над мамінай хатай,
Жураулі на зімоуку ляцяць.
|