Звонка свішча, Вые глуха Цёмнай ноччу Завіруха.
Анідзе Няма ёй месца. То галосіць, То смяецца.
А як стоміцца, Прысядзе Снежнай гурбаю У садзе.
Люты холад. Сцюжа кружыць. Лёд скаваў Раку і лужы.
Першай шэранню Сняжынкі Беляць Хаты і сцяжынкі.
Трубіць вецер Над зямлёю: З надыходзячай Зімою!