Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Павел Бортнік

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Ты лепшае, што было ў маім жыцьці.
На жаль, гэта так
Ня ведаю цяпер куды ісьці.
Як выкручвацца. Дыхаць як.
І ў пралёт ня кінуся,
І ня выпью яду.
Як там далей.. забыў.
Сумленьне падказвае сканчаць клаунаду,
Цягнуць існаваньне-надрыў.
Толькі мінус вельмі многа вершаў,
Мінус грам трыста печані.
Верыш? Думаў шмат, а нічога ня ведаў,
Купаючы эга ў бездані.
Такая маленькая, а нешта ж чапляе,
Ці я неадэкватны ў каханьні...
Хіба адэкватныя ўвогуле кахаюць?!
Бясконцыя дні ў чаканьні
Прымусілі быць цярплівым зьвера,
Абуздалі шал.
Вера
І свастыка
Шрам.
Чорт! Думкі блытаюцца.
Не магу выражацца ясна.
Таму
Не
Пішу
Ні
Адваротна брыдка,
Ні крыштальна прыўкрасна.
Панясло - літары адскокваюць прытка.
Пісакам абы ныць.
І я туды ж,
Бо мая харызма -
Вучыць як нельга любіць.

Тух! Дутух!
Выскоквае сэрца.
Чамусьці накатвае заўсёды зранку.
Тух! Дутух!
Чуеш як бьецца?
Чамусьці накатвае заўсёды зранку!
Менестрэлі... мы такія падкія
На падманку...



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Керч
Пясок гарачы, цёплы вецер. Керч.
Я тут адзін як і ў жыцьці.
Тут можна ўсё.
Хоць проста легчы
І не сыйсьці.
Тут я жыву
Бяз лішніх спробаў,
Без гадзіньніка, бяз вершаў і без турбот.
Тут дастаю гітару ўночы,
Акампаную хвалям бяз нот.
Тут я нібыта
Стаў свабодным,
Нібыта вызваліўся ад жанчын і сяброў,
Нібыта выпрастаўся,
Нібыта потым
(Калі вярнуся) не стане турботна зноў.
Зялёная хваля.
Чырвоны парус.
Закінуты пляж бяз лішніх людзей.
Я тут шчасьлівы.
Вясёлы нарыс.
Вярнуцца б назад
Хутчэй...



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Мора болю і любові мора.
На сконе год зламанаю душой
Сівы няголены дзядок праз гора
Смык трымае хвораю рукой.

Мінулі час і слава, ўсё мінула.
І скрыпка болей не пяе,
А стогне пад няспынны гула
Кантрапункт у пераходзе. За яе

Калісьці ўсё аддаць гатовы,
Ахвяраваў і шчасьцем, і жыцьцём.
І кожны тыдзень горад новы
Вітаў артыста хлебам і віном.

Цяпер прайшлі часы. Пустая зала.
І пальцам кволым не адолець нот.
Няма іскрынкі, шалу стала мала.
Ратуе дзеда толькі пераход.



Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Гартаеш кантакты. Пракляты смартфон
Стварае уражаньне мноства людзей.
Шукаюць на схову апошні патрон
Крыштальныя зрэнкі разьбітых надзей.

Ня трэба! Ня трэба! Чакай! Не кладзі!
Нявынасна гукі кароткіх гудкоў
У скронях скрыгочуць. У пастцы душы
Задушаны немай адсутнасьцю слоў.

Пустэча, што цісьне, ірвецца знутры,
Расплюшчыла вочы, разбэсьціла кроў.
Забей мяне! Ты! Альбо ты! Альбо ты!
Пяцьсот песят восем ўкантакце сяброў.

Ня трэба, ня трэба... чакай... не кладзі...
Залежу ад боскіх тваіх кайданоў.
Ізноў паражэньне ганебна нясьці
Праз змрочную прорву кароткіх гудкоў...