Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вячор Любоўка

Сярэдняя: 2.7 (9 галасоў)

Ці ёсць што-небудзь лепей за Радзіму?
Хоць штосьці ..ёсць?
Спякота у летку, зной у зіму,
Складанасць- маладосць.
І вартасць матчынага хлеба,
І незабыўны спеў:
То птушаняткі вабаць неба.
Чаму ж ты захварэў?
Чаму ж маўчыш без перапынку,
Ці кажаш, як маўчыш.
Адкрый жа вочы на хвілінку!
Паслухай, братка, ты ж
Надараны такім багаццем,
Няхай не залатым!
Ты скажаш “да не ў гэтым шчасце,
Не ў гэтым сэнс!” А ў чым ?
У чым жа сэнс? У жым жа доля?
І хай я памылюсь!!!
Але памрэ па вашай волі
Сіротка- Беларусь!!!