Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ці ёсць што-небудзь лепей за Радзіму?..

Сярэдняя: 2.7 (9 галасоў)

Ці ёсць што-небудзь лепей за Радзіму?
Хоць штосьці ..ёсць?
Спякота у летку, зной у зіму,
Складанасць- маладосць.
І вартасць матчынага хлеба,
І незабыўны спеў:
То птушаняткі вабаць неба.
Чаму ж ты захварэў?
Чаму ж маўчыш без перапынку,
Ці кажаш, як маўчыш.
Адкрый жа вочы на хвілінку!
Паслухай, братка, ты ж
Надараны такім багаццем,
Няхай не залатым!
Ты скажаш “да не ў гэтым шчасце,
Не ў гэтым сэнс!” А ў чым ?
У чым жа сэнс? У жым жа доля?
І хай я памылюсь!!!
Але памрэ па вашай волі
Сіротка- Беларусь!!!



Паэтычныя яслі. Нават не

Паэтычныя яслі. Нават не садок, а яслі. І гэта - на нацыянальным сайце беларускай паэзіі!

Стаўлю Вам вышэйшы бал За

Стаўлю Вам вышэйшы бал
За радкі крытычныя:
"Гэта, людцы, не партал -
Яслі паэтычныя".

Тут паэтаў-немаўлят,
Не набыўшых розуму,
Ставяць літасліва ў рад
З творцамі сур'ёзнымі.

Дазваляюць рыфмаваць,
Забаўляцца моваю...
Але ж як іх атрымаць
Без садка - гатовымі?

Вось Вам і памылка: не

Вось Вам і памылка: не ЛІТАСЛІВА, а ЛІТАСЦІВА. :-(

НУ што тут зробіш - яслі яны яслі і ёсць.

Я думаю, што гэтаму

Я думаю, што гэтаму Чамберлену адказы, нават неадкладныя не патрэбныя.)
А па мне сама то!

кволенька

кволенька