Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Яна Башлыкевіч

Сярэдняя: 3.8 (16 галасоў)

замінаюць жыць кастрычніцкія дахі
падваконьні дзьверы скразьняком гундосяць
мы з табою разам зьнішчым свае страхі
што зь дзяцінства нас з табой клапоцяць

пакрысе на сонца ляжа пляма
пі гарбату - сёньня не сканаеш
сэрца й зрэнкі гэта ўсё што маю
ты аб нечым большым і не марыш

я паверу ў сны з тваёй крыві сатканых
дай мне шанец каб застацца тут
уваскрэсьнем разам недзе пад сьвітаньне
я твой ceasar, ты мой мілы brut.