Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Яўген Прадзядовіч

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Гэта ён,запрыкмецце яго,
Ён забраўмае мары і смех,
Ён з вяртлявай, кароткай нагой,
Ён жыве, калі дзейсніцца грэх

Ён магутны ў сваім рамястве,
Магнетызмам валодае ён.
Ён адразу, а не пакрысе
Забірае ў бяздушны палон.

Запрыкмецце пачвару.Яго
Можна ў кожным убачыць, на жаль,-
Чорта з вывернутай нагой.
Ён ці я свайго гора каваль?



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Заўтра стрэча з табою зноў будзе,
Да цябе я зламаны прыду.
Папрашу я цябе-не марудзіць:
Прагані, бо ў цябе я ўкраду

І надзею, і веру-ды ў сцюжу
Панясу за пакоі твае...
Толькі моцы мае не стае:
На балоце не вырастуць ружы!

Я не веру табе ўжо больш года,
Як застаўся адзін на зямлі,
Як засыпла сажай прыроду...
Печ патухла-палі не палі!...