Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зоя Блізнюк

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

аб'ектыўнай рэальнасці не існуе...
яна заўсёды знойдзе ад каго адлюстроўвацца...
Раніца.
Ізноў раніца пачынаецца з кубка кавы, цыгарэты і яе песні...
І ў соты раз адзін і той жа запіс прымушае адчуваць усім целам, скура стала такая адчувальная да гукаў...
Нават дзіўна.
«Грукалі ў сценку...» Ды я ж ведаю гэтых людзей, яны і мне грукалі.
Суседзі ўсюды аднолькавыя, і тут, і там...
І я ўжо бліжэй, быццам бы за сценкай яны, не мае, а тыя, іншыя.
Дзіўнае адчуванне.
Няўжо голас здольны абудзіць большы пачуцці, чым проста эстэтычныя?
З чаго пачынаецца краіна? Цэлая краіна з яе гісторыяй і культурай, вопытам пакаленняў?
Думаеце, можна любіць толькі горад, у якім нарадзіўся, вырас, або жывеш?
Я таксама так думала... раней...
Я люблю Кіеў, люблю Кёльн, люблю Піцер, мне працягваюць сніцца горы Аўстрыі...
Але блукаць у сне па незнаёмым вуліцам і заходзіць у чужыя хаты краіны, аб якой практычна нічога не ведаеш?
Толькі таму, што яе голас гучыць у тваёй галаве, а тэксты песень вывучыла на памяць! Толькі таму... таму, што яе П'еса - гэта ўжо загавор.
«Гавары са мной па-беларуску» будзе пульсаваць у галаве дакучлівай ідэяй.
Гавары... гавары... і я загавару... нечакана для самой сябе, пачынаючы з яе вершаў, адчуўшы на столькі, што здасца на імгненне быццам так заўсёды і было, быццам бы гэта і мая родная мова таксама.
Словы будуць бегаць у галаве і выплюхвацца на паперу...
...і раптам здрыганулася ад уласнага голасу!
Я патушыла цыгарэту.
Як жа цудоўна, што заўтра таксама будзе раніца.
Кубак кавы, цыгарэты і яе песні...