Апошнюю лістоту дрэвы згубяць
На адыходзе восені дажджлівай.
І не таму, што іх ніхто не любіць,
Лісты ляцяць тужліва і маўкліва.
І не таму, што іх ніхто не чуе,
Яны, як думкі дрэў, плывуць няспешна.
Іх толькі дождж і вецер тут цалуе,
І з сілай да зямлі кідае грэшнай.
Ну вельмі добра мне
Ну вельмі добра мне спадабаўся верш.