Па матэрыялах газеты "Звязда" ад 15.02.2011 "Амерыканскія штаты шукаюць замену долару"
Чытала ў прэсе я, што ў Штатах,
Там, дзе даляраў так багата,
Няма сапраўднага даверу
Да ўласнай “баксавай” паперы.
Пад завірушны ўздым інфляцый
Усё-ткі лепш падстрахавацца –
І ў кожным штаце здзейсніць мэту –
Зрабіць асобныя манеты.
Са срэбра? Злата? Лічбы ў стразах?
Або з абодвух ды адразу?
А, каб з-пад цэнтра адхіліцца,
Лепш проста ўзяць ды аддзяліцца.
Так Вашынгтон, мо, перастане
“Саваць свой нос”, Тэхас паганіць.
Зрабіць бы нам так у раёне
І ўвесці б нейкія там ЙОНІ...
15.02.2011
Цудоўны верш, але мараль мне
Цудоўны верш, але мараль мне здаецца пастаянных плётак пра далары другая, каб людзі палохаліся і беглі іх мяняц на нашы зайчыкі!