- Скажы, скуль ты, хлопча?
- З зямлi беларускай -
стуль, дзе льецца Нёман
мiгатлiвай стужкай.
Дзе лугi буйныя,
ураджайны землi,
дзе старыя вербы
ля гасьцiнцаў дрэмлюць.
Дзе лясы як ў казцы -
ўсё з дубоў адвечных;
дзе ў нетры пушчаў
глянуць небясьпечна.
Я з краiны слаўнай,
з гарадоў прыгожых,
што ня зналi колiсь
цьмы чужой, варожай.
Родны сьцяг наш горда
уздымаўся ў гору
ад балтыйскiх хваляў
аж па Чорна Мора!
У маiм краi казкi,
сiвыя курганы;
там зрадзiлась песьня
вешчага Баяна.
Выпiлi вякi ўжо,
на'т зь Нямiгi воду -
славу нашых продкаў
засланiла воддаль.
Але, ўсё-ж, я горды
нашых сэрцаў сiлай -
мы падымем славу
з курганоў-магiлаў.
Бо мы хочам волi
горача i цьвёрда,
бо мы хочам славы
для Пагонi гордай!
На маю думку у першым i
На маю думку у першым i другiм радку верша трэба замест слова "Скуль" пiсаць :-"Зкуль" .
Гэты верш набор рыфмаванных
Гэты верш набор рыфмаванных слов про ўсё і навогул пра нішто.
Калі чытаеш вершы Ларысы
Калі чытаеш вершы Ларысы Геніюш,то сапраўды тут есьць чаму павучыцца.Есьць людзі,якіх ты чуеш і загараесься гэтым полымем любові й патрыятызмам да роднае зямлі,да сваей бацькаўшчыны.
Калі чытаеш верш то адчуваеш
Калі чытаеш верш то адчуваеш набор рыфмаваных строк пра ўсе і нішто.