Адвернутыя твары
глядзяць кожны у сваю далечыню
у сваё мінулае
у сваю талерку
адвернутыя твары рэдка паварочваюцца
найчасцей калі зацякае шыя
пунсовыя ад злосці
збялелыя ад абыякавасці
не адважваюцца падняць вейкі
і паглядзець у вочы
свайму старому знаёмаму
сумленню
адвернутыя твары
не ўглядаюцца ў іншыя адвернутыя твары
не ўглядаюцца ў сумныя і мокрыя твары
не звяртаюць увагі на абяссіленыя целы
целы ад якіх дрэнна пахне
целы якія скручваюцца ў эпілепсійным прыпадку
целы якія не маюць на сабе фірменнай вопраткі
на вільготнай заплявай зямлі
банальныя непрыкметныя целы
у якіх яшчэ недзе захованы ёсць
акрамак душы