Акрылёнасць анёлкавых траваў,
Водар светлага траўня-вясны...
Мы з табою наноў напаткалі
Зніклыя ў Леце Крыўі галасы...
У святанкавым строі прыўкрасным,
Ва Ўсявышняй Ліцьвінскай душы,
Адраджаецца свет бы мастацтва
Постмадэрнам праз слёзагады...
А наўкола чароўнасцю квецень
Далягляд размалёўвае ў сны...
Леанідаў даруюць планеце,
Быццам яблыкаў спелых, сады.
Акрылёнасць анёлкавых траваў,
Спевы Богам абранай Зямлі.
Мы з табою наноў напаткалі
Веліч Нашай з Табою Крыўі.