Аднойчы я даволі шпарка
Ішла на працу – напрасткі –
Праз самы цэнтр старога парку –
Эстрада, дзеўкі, дзецюкі.
І раптам штось кранула вуха
І стала сэрца хваляваць.
Народны спеў. Прыемна слухаць.
А хто спявае? Не паняць.
Гляджу – бабулечкі на лаўцы –
Сядзяць, як быццам у кіно!
Ды не глядачкі – выканаўцы –
Адна з гармонікам ажно.
І ён заходзіцца, лапоча,
Іграе, радасцю звініць…
Мо, слухаць нехта і не хоча,
Ды хор бабулек не спыніць!
А як жа смачна песню рэжуць!
Ажно падскокваю – у такт!
Ад хараства “духоўнай ежы”
Наўкол такая мілата!
І ўсмешка твар ужо змяняе,
І нават хочацца падпець.
А песня ўзлётвае, лунае…
Ну і бабулі! Трэба ўмець!
Нашто ім бабскія гаворкі?
Забыўшы дома валідол,
Яны спяваюць, нібы зоркі,
І ўсіх запальваюць вакол!
26.05.2010
вельмі прыгожы верш!!!
вельмі прыгожы верш!!!
Нажаль гэтая сапраўды цікавая
Нажаль гэтая сапраўды цікавая з'ява сустракаецца ўсё радзей.