«Бегемоцiк, Бегемоцiк!
Ты чаму разявiў роцiк?
Цi сабраўся песню пець?
Можа муха заляцець».
I гаворыць Бегемоцiк:
«Я таму разявiў роцiк,
Бо сказаць усiм хачу,
Што я зараз палячу».
«Бегемоцiк, Бегемоцiк!
У цябе ж такi жывоцiк!
Як ты будзеш з iм лятаць?
Можа, лепш на лыжы ўстаць?»
«Я надзьмуюся, як шарык,
Стану лёгкi, як камарык,
Буду лётаць, быццам хмарка,
Па-над нашым заапаркам!»
Милое,доброе стихотворение.
Милое,доброе стихотворение.
Дзякуй.Прыемна.Радасцi вам!
Дзякуй.Прыемна.Радасцi вам!
Большое спасибо за такие
Большое спасибо за такие замечательные стихи. Читаешь и улыбаешься. Буду читать вместе с ребенком, и испытывать чувство гордости. Спасибо.
Дзякуй вам,за цёплыя словы!!!
Дзякуй вам,за цёплыя словы!!!
Вялікі дзякуй за вершык! Нам
Вялікі дзякуй за вершык! Нам з дачушкай вельмі спадабалася.
Прабачце,што не
Прабачце,што не зауважыу.Дзякуй вам,Iрына.вялiкi.Вельмi прыемна,калi спадабаецца.Для паэта гэта найвышэйшая адзнака.