Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусь мая

Сярэдняя: 4.8 (38 галасоў)

Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю,
Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю.
Моўчкі слухаю ў росах песьню салаўя.
Над маім лунае лёсам Беларусь мая.

А над лесам, над сусьветам выпрастаў крыло
Залацісты човен ветах, зорнае вясло.
Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая,
Я адной табе належу, Беларусь мая!

Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог,
Паўставалі камяніскі ля тваіх дарог.
Чырванее раньні золак, рэха ў гаях,
А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая.

Мне краёў чужых ня трэба, як не варажы,
Не хачу чужога хлеба, радасьцяў чужых,
Бо чужына сэрца джаліць, цісьне, як зьмяя,
Бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая.



шчыра, цудоўна, лірычна і

шчыра, цудоўна, лірычна і патрыятычна.
Клясыка.
Дзякуй.

Цудоуны верш

Цудоуны верш

Несмяротны верш і вечная

Несмяротны верш і вечная песня.

матуля з маленства пела гэту

матуля з маленства пела гэту песню...
цудоўныя радкі.

да слёз...

да слёз...

замечательные строки!!!

замечательные строки!!!

цудоўны верш

Цудоўны верш. Песьня, што душу кранае...